7 фактаў пра беларускую мову

21.02.2019

Кожны год 21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Свята прапанавала ЮНЭСКА, каб мовы ўсяго свету развіваліся, а людзі маглі знаёміцца з традыцыямі іншых народаў. Дзень роднай мовы – гэта, перш за ўсё, свята не літар і гукаў, а свята культур. Адкажыце сябрам ужо сёння: «Гавары са мной па-беларуску».

А пакуль 7 фактаў пра беларускую мову, якія вы маглі не ведаць.

1.  У гісторыі развіцця беларускай мовы было 3 алфавіта: кірылічны з’явіўся ў 14 ст, лацінка – у 16 ст і арабскі – у 14 ст. у выніку асіміляцыі татараў, якія аселі на Беларусі пасля ардынскіх набегаў.

2.  У беларускай мове ёсць 2 правапісы: неафіцыйны – тарашкевіца – з’явіўся ў 1918 годзе і афіцыйны – наркамаўка – ужываецца з 1933 года, калі пачаліся русіфікацыйныя рэформы.

3.  Літара «ў» існуе толькі ў беларускай мове. У гонар яе паставілі помнік у Полацку, літару выкарыстоўваюць у якасці назвы мінская арт-галерэя і музычны гурт "У нескладовае".

4.  Беларуская мова была дзяржаўнай у ВКЛ тры стагоддзі. Пасля аб’яднання ВКЛ і Каралеўства Польскага пачалася паланізацыя насельніцтва, і беларуская мова знікла са сферы афіцыйных зносін і ўжывалася ў побыце.

5.  Паводле ЮНЭСКА, наша мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.

6.  Літаратурная мова налічвае ад 250 да 500 тысяч словаў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.

7.  Сумесь беларускай і рускай мовы называецца «трасянка». На трасянцы размаўляеце нават вы, калі блытаеце рускія словы з беларускімі.

***

Каждый год 21 февраля во всём мире отмечают День родного языка. Праздник предложила ЮНЕСКО, чтобы языки всего мира развивались, а люди могли познакомиться с традициями других народов. День родного языка - это, прежде всего, праздник не букв и звуков, а праздник культур. Ответьте своим друзьям уже сегодня: "Говори со мной по-белорусски".

А пока 7 фактов про белорусский язык, которые вы могли не знать.

1. В истории развития белорусского языка было 3 алфавита: кириллический появился в 14 веке, латинский - в 16 веке и арабский - в 14 веке в результате ассимиляции татар, которые осели на территории Беларуси поле ордынских набегов.

2. В белорусском языке есть 2 правописания: неофициальный - тарашкевица - появился в 1918 году и официальный - наркамовка - используется с 1933 года, когда начались реформы по русификации Беларуси.

3. Буква «ў» существует только в белорусском языке. В честь её поставили памятник в Полоцке, букву используют в качестве названия минская арт-галерея и музыкальная группа "У нескладовае".

4. Белорусский язык три века был государственным в ВКЛ. После объединения ВКЛ и Королевства Польского началась полонизация населения, и белорусский язык исчез из сферы официального общения и употреблялся в бытовой сфере.

5. Согласно ЮНЕСКО, наш язык считается самым мелодичным после итальянского.

6. Литературный язык насчитывает от 250 до 500 тысяч слов, диалектный - от 1,5 до 2 миллионов.

7. Смесь белорусского и русского языка называется «трасянка». На ней разговариваете даже вы, когда путаете русские и белорусские слова. 

Следите за нами в социальных сетях